Джон Керы: ЗША не павінны паддавацца «імпульсам ізаляцыянізму»

Джон Керы

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што ЗША не павінны паддавацца «імпульсам ізаляцыянізму» ў сувязі з эканамічнымі цяжкасьцямі і бюджэтнымі праблемамі.
Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту выступіў у сераду з прамовай у Віргінскім унівэрсытэце. Ён сказаў, што нягледзячы на бюджэтныя скарачэньні наступнага месяца, трэба ўсьвядоміць новыя магчымасьці, якія адкрываюцца пры больш актыўным удзеле ў сусьветных эканамічных праектах.

З 1 сакавіка ў ЗША могуць уступіць у дзеяньні значныя бюджэтныя скарачэньні, калі кангрэсмэнам ня ўдасца прыняць іншых захадаў для зьмякчэньня ўнутранага доўгу.