У Празе адбыўся сход беларускіх аб'яднаньняў Эўропы (фота)

Сход беларускіх аб'яднаньняў Эўропы, 20 лютага 2013

Дзесяць беларускіх арганізацыяў з Польшчы, Чэхіі, Эстоніі, Бэльгіі, Швайцарыі, Літвы сабраліся ў Празе, каб скаардынаваць сваю дзейнасьць.
Удзел у Сходзе беларускіх аб'яднаньняў Эўропы бралі дзесяць арганізацыяў з розных эўрапейскіх краінаў: Беларускі дом у Варшаве, «Грамадзянская Беларусь» (Чэхія), «Чалавек у нядолі» (Чэхія), «Пагоня» (Прага), «Дом аб'яднанай Беларусі» (Вільня), «Трэці Шлях» (Эстонія), Асацыяцыя беларусаў Швайцарыі, «Офіс беларускай палітычнай эміграцыі» (Антвэрпэн), «Наш Дом», Суполка імя Францішка Скарыны (Прага).

Арганізатарам выступілі «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» (Прага) і «Наш Дом».

Акрамя іншага, удзельнікі сустрэчы дамовіліся зьвярнуцца да міністэрстваў замежных справаў краінаў Эўразьвязу з прапановай скасаваць плату і спрасьціць працэдуру атрыманьня шэнгенскіх візаў для ўсіх катэгорыяў грамадзянаў Беларусі.

Таксама было вырашана стварыць адзіны агульны сайт для беларускіх арганізацыяў Эўропы. З канкрэтных ініцыятываў дамовіліся зладзіць пікеты ля офісаў спонсараў Міжнароднай фэдэрацыі хакею, правесьці летнік з вывучэньнем беларускай мовы, падрыхтаваць да 26 красавіка выставу фотаздымкаў, прысьвечаных чарнобыльскай катастрофе.

Удзельнікі Сходу беларускіх арганізацыяў Эўропы