Дыктоўка ў Дзень матчынай мовы

21 лютага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць дыктоўку па беларускай мове.

Удзельнікі пад дыктоўку будуць пісаць фрагмэнт твору Максіма Гарэцкага, чыё 120-годзьдзе адзначаецца сёлета.

Адрас: Менск, вуліца Румянцава, 13. Пачатак а 18-й.

Дыктоўка па беларускай мове праводзіцца сёлета шосты раз.

Мінулымі гадамі пісалі тэксты Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзімера Караткевіча, Кастуся Каліноўскага.