Неўзабаве стане вядома, ці было на Марсе жыцьцё

Кавалак скалы, пачышчанай марсаходам

Марсаходу Curiosity атрымалася здабыць ўзоры пароды Чырвонай плянэты. Для гэтага Curiosity зрабіў свідравіну. Дагэтуль усе ўзоры марсаход браў з паверхні Чырвонай плянэты.
«Гэта першы і адзіны раз, калі хто-небудзь паглыбляўся ў марсіянскі грунт», — кажа Луіз Джандура з NASA, камэнтуючы дасягненьне марсахода, які здабыў ўзоры пароды Чырвонай плянэты. «Сьвідравіна дазволіць нам зразумець, якім быў Марс 3-4 мільярды гадоў таму», — дадае яна.

Скалістую пароду марсаход здабываў ў кратары Гейла, што на экватары Марса. Curiosity спрабуе высьветліць, ці існавалі тут калі-небудзь бактэрыі, то бок фактычна — ці было на Марсе жыцьцё.

Сьвідравіна выйшла глыбінёй больш за 6 сантымэтраў, шырынёй 1,6 см. Спачатку сьвердзел проста ламіўся зямлю, не паварочваючыся, піша BBC Science. Аднак крыху пазьней NASA атрымалася наладзіць яго спраўную працу, і пробная сьвідравіна выйшла глыбінёй 2 сантымэтры.

Пыл, сабраны Curiosity пры сьвідраваньні, рассартуюць і адправяць на аналіз у бартавыя лябараторыі марсахода — «Чэмін» і «Сэм». Там дасьледуюць хімічны склад узораў: навукоўцаў асабліва цікавяць любыя сьляды вугляроду.

Curiosity рабіў сьвідравіну каля каменя, на якім навукоўцы падчас папярэдніх дасьледаваньняў марсахода заўважылі падобны на гіпс матэрыял: тут, як падазраюць навукоўцы, калісьці мог працякаць ручай.

«Што мы спрабуем зрабіць, дык гэта зразумець, чым Марс такі асаблівы. І што робіць асаблівай Зямлю, на якой усе мы з вамі жывем», — адзначыў інжынэр NASA Бобак Фэрдоўзі, камэнтуючы місію Curiosity.