Авіякатастрофа ў Данецку — 5 чалавек загінулі

Авіякатастрофа. Ілюстрацыйны здымак

5 чалавек загінулі пасьля таго, як самалёт з футбольнымі заўзятарамі аварыйна прызямліўся ва ўкраінскім горадзе Данецку.
Выратавальнікі кажуць, што 12 чалавек таксама параненыя.

Самалёт АН-24, на борце якога знаходзілася 44 чалавекі, пры пасадцы перакуліўся і разваліўся на кавалкі.

Калі адбылася аварыя, над аэрапортам вісела густая смуга.

Бальшыня пасажыраў рэйсу «Адэса-Данецк» — гэта футбольныя фанаты, якія ляцелі на матч паміж украінскім клюбам «Шахцёр» і нямецкім Барусія Дортмунд.