Эгіпэт: паліцыянты пратэстуюць

Эгіпэцкія паліцыянты

Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Эгіпту выйшлі на акцыі пратэсту з патрабаваньнем не выкарыстоўваць іх для цкаваньня палітчных апанэнтаў рэжыму, а таксама для разгону ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.
У кожнай з такіх акцыя ўдзельнічала па некалькі дзесяткаў чалавек, якія прышлі да рэгіянальных органаў аховы парадку. Некаторыя зь іх трымалі ў руках транспаранты з надпісам: «На нас няма крыві пакутнікаў, якія загінулі».

Такія акцыі пратэсту прайшлі ў кожнай зь дзесяці правінцыяў Эгіпту.