Пуцін хоча забараніць чыноўнікам мець рахункі за мяжой

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін унёс у Дзяржаўную Думу законапраект аб забароне чыноўнікам мець банкаўскія рахункі за мяжой.
Паведамляецца, што забарона тычыцца таксама мужоў, жонак і дзяцей чыноўнікаў.

Тым часам у Дзярждуме ўжо разглядаецца ўрадавы законапраект аб забароне чыноўнікам і вайскоўцам мець нерухомасьць за мяжой.