Памёр былы кіранік «Газпрому» Рэм Вяхіраў

Вяхіраву было 78 гадоў.
Прадстаўнік «Газпрому» заявіў, што Вяхіраў памёр у сваім доме па-за межамі Масквы, але не назваў прычыну сьмерці.

Вяхіраў, якога некалі называлі «Кароль газу», стаў старшынём «Газпрому» ў 1992 годзе.

Раней ён займаў пасаду першага намесьніка міністра газавай прамысловасьці СССР, а затым быў намесьнікам кіраўніка «Газпрому».

Рэм Вяхіраў пакінуў кампанію ў 2001 годзе.

«Газпрам» зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам газу ў сьвеце.