Freedom House апублікаваў учора спэцыяльную справаздачу па Расеі. Кіраўнік арганізацыі Дэвід Крэймэр заявіў пра неабходнасьць прыняць да ўвагі тое, што пасьля вяртаньня Уладзімера Пуціна на пасаду прэзыдэнта Расеі ў краіне рэзка пагоршылася сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека. Крэймэр падкрэсьліў, што пры Пуціне былі прынятыя законы аб абмежаваньні масавых акцыяў, дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў, працы Інтэрнэту.
Праваабаронца нагадаў пра антыамэрыканскія заявы Пуціна, які абвінаваціў Вашынгтон у падбухторваньні расейцаў да правядзеньня акцыяў пратэсту супраць парушэньняў на прэзыдэнцкіх выбарах, пра закрыцьцё ў Расеі ўсіх праграмаў USAID, пра выхад Расеі з шэрагу двухбаковых дамоваў аб супрацоўніцтве з ЗША, пра прыняцьце закону аб забароне ўсынаўленьня расейскіх сіротаў амэрыканцамі.