Цунамі на Саламонавых выспах

Ілюстрацыйнае фота

Невялікі цунамі ўдарыў па Саламонавах выспах пасьля падводнага землятрусу магнітудай у 8,0 балаў у Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Ціхаакіянскі цэнтар папярэджаньня цунамі паведаміў, што вышыня хвалі дасягала аднаго мэтру.

Паступаюць паведамленьні, што на выспах затапіла прылеглую да акіяну тэрыторыю, аднак інфармацыі пра разбурэньні і ахвяры, пакуль няма.