Жанчыны ў Індыі патрабуюць караць мужоў за гвалт

Індыйская студэнтка моліцца за ахвяру гвалту ў Нью Дэлі 31 сьнежня 2010 году

Жаночыя аб’яднаньні ў Індыі правялі акцыі пратэсту на знак нязгоды з новым законам, які робіць больш жорсткімі пакараньні за згвалтаваньні.
Актывісткі заяўляюць, што закон не ахоплівае згвалтаваньне мужам жонкі і сэксуальныя злачынствы вайскоўцаў. Згодна з дакумэнтам, які быў прыняты парлямэнтам Індыі на выходных, мінімальнае пакараньне за згвалтаваньне непаўналетніх павышанае да 20 гадоў.

Закон таксама дапушчае сьмяротны прысуд у скрайніх выпадках. Падставай для ўзмацненьня пакараньня стаў рэзанансны выпадак згвалтаваньня і забойства студэнткі ў Дэлі ў сьнежні, які справакаваў масавыя пратэсты па ўсёй Індыі.

Пяцёра мужчын, якіх абвінавачваюць у згвалтаваньні і забойстве дзяўчыны, заявілі аб невінаватасьці. У выпадку абвінаваўчага прысуду ім пагражае сьмяротнае пакараньне.