39 салдатаў уцяклі з кіргіскага войска

Салдат Кіргіскага войска за кампутарам

Са словаў іхных сваякоў, прычынай масавага уцёку стала дзедаўшчына.
Месцазнаходжаньне салдатаў невядомае. Сваякам яны сказалі па тэлефоне, што вернуцца ў частку толькі тады, калі зьменіцца камандзір іхнага батальёну ў Бішкеку.

Уцеклыя — ня навабранцы. Яны павінны былі дэмабілізавацца гэтай вясною. Паведамляецца, што гэтыя салдаты служылі ў ахове рэзыдэнцыі кіргіскага прэзыдэнта.