Віетнамскім апазыцыянэрам даюць «пажыцьцёвае»

Суд у Віетнаме прысудзіў каля 20 чалавек да розных доўгіх тэрмінаў зьняволеньня за «спробу зьвяржэньня камуністычнага праўленьня» ў краіне.
Кіраўнік групы прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, астатнія чальцы — да тэрмінаў ад 10 да 17 гадоў.

Як адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі, з 2009 году ўлады Віетнама ўзмацнілі кантроль за апазыцыяй і адправілі ў турмы дзясяткі палітычных актывістаў.