Гільдыя рэжысэраў ЗША прызнала фільм Бэна Афлека «Апэрацыя «Арго» найлепшай рэжысэрскай працай. Цырымонія ўручэньня прэміі адбылася ўчора ў Лос-Анджэлесе.
Фільм заснаваны на рэальных падзеях і апавядае аб правядзеньні апэрацыі для вызваленьня амэрыканскіх закладнікаў у Іране. Раней гэтая карціна атрымала прэмію «Залаты глёбус» і ўзнагароду амэрыканскай гільдыі прадусараў.
На думку назіральнікаў, выбар Гільдыі рэжысэраў, як правіла, супадае з меркаваньнем журы Оскару.
Цырымонія ўручэньня прэміі «Оскар» адбудзецца 24 лютага.
На думку назіральнікаў, выбар Гільдыі рэжысэраў, як правіла, супадае з меркаваньнем журы Оскару.
Цырымонія ўручэньня прэміі «Оскар» адбудзецца 24 лютага.