Іран прэзэнтаваў зьнішчальнік уласнай вытворчасьці (відэа)

Іншы іранскі зьнішчальнік "Saeqeh" прызямляецца, дата невядомая

Зьнішчальнік «нясе пасланьне міру, сяброўства і братэрства», — заявіў ў гэтым рэпартажы прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад.
Адначасова зь мюнхенскай канфэрэнцыяй па бясьпецы 2 лютага, дзе віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прапанаваў Ірану падысьці канструктыўна да перамоваў па ядзернай праграме, Тэгеран прэзэнтаваў першы зьнішчальнік іранскай вытворчасьці.

http://www.youtube.com/embed/3F_lIsjGNas?rel=0

Калі афіцыйныя дадзеныя пацьвердзяцца, то гэта будзе сур’ёзным стымулам для далейшай гонкі ўзбраеньняў на Блізкім Усходзе. Улетку мінулага года Група дасьледаваньняў Кангрэсу ЗША падлічыла , што ў 2011 годзе аб’ёмы продажаў амэрыканскай зброі за мяжу патроіліся. І асноўнымі пакупнікамі сталі Савудаўская Арабія, Аман і Арабскія Эміраты.

Да гэтага часу на ўзбраеньні ў Ірану было ўсяго некалькі зьнішчальнікаў расейскай і амэрыканскай (да 1979 году) вытворчасьці.