Выбух ля амбасады ЗША ў Турцыі. 2 чалавекі загінулі

На месцы выбуху

Паводле паведамленьняў з Турцыі, перад уваходам у пасольства ЗША ў Анкары здарыўся выбух.
Выбух пашкодзіў пярэднюю сьцяну будынку амбасады, вырваўшы дзьверы на вуліцу.

Сьмерць ахоўніка неўзабаве пасьля выбуху пацьвердзіў журналістам амэрыканскі амбасадар у Анкары Фрэнсіс Рыкардонэ. Рыкардонэ выказаў жаль з прычыны сьмерці ахоўніка і падзякаваў турэцкім уладам за хуткую рэакцыю на выбух.
Паводле турэцкіх СМІ, у выніку выбуху ёсьць параненыя.

Пакуль што ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за тэракт, аднак міністар унутраных справаў Турэччыны Муамэр Гюлер заявіў, што нападнік хутчэй за ўсё быў зьвязаны зь леварадыкальнымі экстрэмісцкімі групоўкамі.

Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган, рэагуючы на выбух, заклікаў актывізаваць намаганьні ў барацьбе з тэрорам.

У раёне, дзе здарыўся выбух, разьмешчана некалькі амбасадаў і дзяржаўных установаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Выбух ля амбасады ЗША ў Турцыі