У міліцыі абвяргаюць перапіс наведнікаў амбасадаў

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў кіраўнік прэсавай службы МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.
«Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце адносна пагалоўнага перапісу супрацоўнікамі міліцыі тых, хто наведвае амбасады, не адпавядае сапраўднасьці», — заявіў Шалькевіч.

Раней у фэйсбуку старшыня АГП Анатоль Лябедзька напісаў, што падчас нядаўняга наведваньня амбасады ЗША міліцыянт перапісаў ягоныя зьвесткі.