Фота тыдня: 28 студзеня — 1 лютага 2013

Скок на санках падчас традыцыйнага зімовага фэсту каля вёскі Гайсах у Баварыі.

Параненага невядомым стралком кандыдата ў прэзыдэнты Армэніі Паруйра Айрыкяна дастаўляюць у шпіталь у Ерэване.

Работнікі разьмяркоўваюць калоды каля дрэваапрацоўчага заводу ў Новаенісейску, Расея.

Пакістанскі селянін нясе на мясцовы рынак кветкі са свайго палетка.

Марш у Львове, у гонар 95 угодкаў бітвы пад Крутамі, дзе ўкраінскія студэнты і гімназісты змагаліся за незалежную Ўкраіну супраць бальшавікоў.

Аварыя на шашы ў Кітаі пасьля выбуху грузавіка зь піратэхнікай.

Чатыры белыя львяняты і чатыры белыя тыграняты, якія нядаўна нарадзіліся ў запаведніку ў Нямеччыне.

Жанчына, якая спрабавала ўчыніць самаспаленьне перад кіргіскім парлямэнтам у Бішкеку ў пратэсьце супраць прысуду свайму сыну.

Вайна ў Сырыі: танкавы снарад ударае ў сьцяну будынку ў Дамаску.

Аўганскі прадавец асьвяжае вадою моркву на рынку.

Паўднёвая Карэя ўпершыню запускае на калязямную арбіту спадарожнік са сваёй тэрыторыі.

Разбураныя вайною будынкі ў сырыйскім горадзе Хомс.

Іранскі навуковец трымае малпу, якая, паводле іранскіх СМІ, зьдзейсьніла субарбітальны палёт на вышыню 120 кілямэтраў.

Чатырохгадовае дзіця сярод чарады авечак у Пэшавары, Пакістан.

Смог над Пэкінам.

Затрыманьне жанчыны, якая кінула капустай ва Ўладзіміра Жырыноўскага падчас прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве.

Вялізная хваля накрывае сэрфэра каля паўночнага ўзьбярэжжа Гішпаніі.