Узбэкістан: наяўныя даляры і эўра, бывайце

Ад 1 лютага ва Ўзбэкістане забаронены продаж наяўнай замежнай валюты грамадзянам гэтай краіны.
Улады тлумачаць, што гэты захад неабходны, каб змагацца зь незаконным зваротам замежнай валюты ў гандлі і сфэры паслугаў.

Цяпер, калі грамадзяніну Ўзбэкістану спатрэбіцца замежная валюта, ён павінен будзе перавесьці ўзбэкскія сумы з пэрсанальнай банкаўскай карткі на картку адной зь міжнародных плацёжных сыстэмаў.