Застрэлілі дзяўчыну, што выступала на інаўгурацыі Абамы

Пятнаццацігадовая Хадзія Пэндэлтан, якая брала ўдзел у інаўгурацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, была застрэленая ў аўторак у Чыкага. Ад атрыманых ранаў яна памерла ў шпіталі. Пра гэта ў чацьвер паведаміла паліцыя.
Інцыдэнт адбыўся ў парку, дзе Пэндэлтан гуляла зь сябрамі. Мужчына, імя якога не называецца, адкрыў агонь па групе падлеткаў. Пэндэлтан была параненая ў сьпіну, калі спрабавала ўцячы.

У апошнія месяцы Чыкага перажывае ўсплёск гвалту. Сьмерць 15-гадовай сьпявачкі стала ўжо 42-м забойствам у гэтым горадзе за студзень.

Хадзія Пэндэлтан была выдатніцай у падрыхтоўчым каледжы і ў складзе інструмэнтальнага ансамбля езьдзіла ў Вашнгтон, дзе выступала на інаўгурацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.