У інтэрвію расейскаму інтэрнэт-выданьню Афиша ўдзельнік Другой усясьветнай вайны, кінарэжысэр Пётр Тадароўскі сказаў:
«Для мяне вайна — гэта ўсё, што напісаў Васіль Быкаў. Усё гэта жыва, 60 гадоў нічога не зьмянілі. Ёсьць у яго маленькі аповед "Атака сходу" аб тым, як камбат хацеў выслужыцца перад начальствам і атрымаць ордэн — і ў выніку загубіў цэлы батальён маладых хлопцаў. Так і было. Вы пыталіся, ці каштавала чагосьці чалавечае жыцьцё. Ды гэта была кучка мух. Раз кулаком — і няма іх».
У гэтым інтэрвію аўтар кінастужак «Любімая жанчына мэханіка Гаўрылава», «Інтэрдзяўчынка», «Вайскова-палявы раман» ды іншых правёў паралелі паміж часамі Сталіна і сёньняшняй Расеяй Пуціна. Прыкметна, што гэта зроблена ў дні, калі ўлады Валгаграду вырашылі вярнуць гораду імя «Сталінград» — на дні адзначэньня 70-годзьдзя Сталінградскай бітвы.