Керы здабыў падтрымку сэнацкага камітэту

Джон Керы

У Вашынгтоне сябры сэнацкага камітэту па міжнародных справах выказалі падтрымку сэнатару-дэмакрату Джону Керы, які павінен узначаліць Дзярждэпартамэнт ЗША.
Чакаецца, што поўны склад Сэнату ўхваліць кандыдатуру Керы сёньня ўвечары паводле вашынгтонскага часу.

Керы, які атрымліваў мандат сэнатара на пяці выбарах і быў кандыдатам на прэзыдэнта ЗША на выбарах 2004 году, карыстаецца шырокай падтрымкай як з боку сэнатараў-дэмакратаў, так і рэспубліканцаў. Керы мае ваенныя ўзнагароды за ўдзел у Віетнамскай вайне.