У Казахстане разьбіўся самалёт, прынамсі 20 загінулых

Фота: tengrinews.kz

Прынамсі 20 чалавек загінулі ў авіякатастрофе, што здарылася каля найвялікшага гораду Казахстану, Алматы.
Самалёт ляцеў з гораду Какчэтаў на поўначы Казахстану і разьбіўся за пяць кілямэтраў ад аэрапорту Алматы.

На месцы здарэньня працуюць ратавальнікі, пажарнікі і праваахоўнікі. Прычыны катастрофы высьвятляюцца.