Каралева Нідэрляндаў зраклася трону

Каралева Бэатрыкс

Каралева Нідэрляндаў Бэатрыкс увечары ў панядзелак абвясьціла ў тэлезвароце аб намеры адмовіцца ад пасаду на карысьць свайго сына.
Акт перадачы трона прынцу Вілему-Аляксандру адбудзецца 30 красавіка, праз 33 гады пасьля ўзыходжаньня каралевы на пасад.

Каралева Бэатрыкс лічыцца ў Нідэрляндах папулярнай манархіняй, якая карыстаецца народнай сымпатыяй. Яна заявіла, што вырашыла саступіць уладу спадкаемцу, паколькі ён ужо гатовы для прыняцьця на сябе каралеўскіх паўнамоцтваў і абавязкаў.

Вілем-Аляксандр стане першым у нідэрляндскім каралеўстве мужчынам-манархам за апошнія больш, чым сто гадоў.