Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сёньня ў аўстралійскім горадзе Мэльбурн
перамагла ў фінале турніру Australian Open кітаянку Лі На (6 месца ў рэйтынгу) — 2-1 (4-6, 6-4, 6-3)
У выніку перамогі Азаранка атрымала 2,55 мільёны даляраў прызавымі і ўмацавалася на першым радку ўсясьветнага рэйтынгу жаночага тэнісу.
Хада матчу была вельмі непрадказальнай, бо абедзьве тэнісісткі часта бралі чужыя падачы і прайгравалі свае.
Для Азаранкі гэта быў трэці фінал у турнірах «Вялікага шлему». Год таму, таксама ў Аўстраліі, Азаранка выйграла ў фінале ў Марыі Шарапавай. Другі фінал Азаранка прайграла — летась на US-open амэрыканцы Сэрэне Уільямс.
У гісторыі сустрэч паміж Азаранкай і Лі На лік на карысьць беларускі: 6-4
Варта нагадаць, што пасьля паўфінальнай сустрэчы з маладой амэрыканкай Слоўн Стывэнс на Азаранку абрынуліся абвінавачаньні ў махлярстве, якія пасыпаліся пасьля таго, як яна ўзяла мэдычны перапынак, які цягнуўся ўдвая даўжэй за дазволены.