Фота тыдня 21-25 студзеня

Экспазыцыя татуіровак у Каракасе (Вэнэсуэла)

Страўсіная фэрма ў беларускай вёсцы Козішча, за 300 км на паўднёвы захад ад Менску. (AFP / Віктар Драчоў)

Жаўнеры сіл бясьпекі Індыі рэпэтуюць на вэрблюдах перад прэзыдэнцкім палацам у Нью-Дэлі святкаваньне Дня Рэспублікі.

Асуджаны на сьмерць іранец прытуліўся галавой да пляча ката, які абдымае яго за некалькі хвілінаў да павешаньня. Асуджаны быў пакараны сьмерцю ў Тэгеране за рабаваньні і спробу забойства. 

Карабель — роспіс на фасадзе будынку ў Бэрліне.

Рабочыя падкідваюць у агонь вугаль і адладжваюць коміны на традыцыйнай фабрыцы па вырабу цэглы каля гораду Мазары-Шарыф.

Праваслаўны сьвятар бласлаўляе зброю для навабранцаў на ваеннай базе у Менску. (Reuters / Васіль Фядосенка)

Зьмерзлае павучыньне. Францыя

Генэральная рэпэтыцыя сьвяткаваньня Дня рэспублікі ў Індыі.

Малійскі гандляр перавозіць свой тавар на ровары.

Баец са Свабоднай сырыйскай арміі страляе са снайпэрскай вінтоўкі з дома падчас баёў у ваколіцах Дамаска. 

Невядомыя нападаюць на ўдзельніка акцыі пратэсту за правы геяў перад Дзяржаўнай Думай у Маскве. 

Рэзыдэнцыя брытанскага прэм'ера ў Лёндане перад сустрэчай з эмірам Катару.

Маладыя казакі падкідваюць свае вінтоўкі падчас практыкаваньняў каля сабору ў паўднёварасейскім горадзе Навачаркаск.

Аўганскі паліцыянт моліцца на сьвітанку перад тым, як узарваць канфіскаваныя самаробныя бомбы ў правінцыі Кандагар.

Расейская тэнісістка Марыя Шарапава робіць падачу ў матчы супраць сваёй суачыньніцы Кацярыны Макаравай у чвэрцьфінале турніру Australian Open у Мэльбурне.

Гіраэлектрастанцыя Тактагул у гарах Цянь-Шань у Кіргізстане.

Вечаровая малітва індуса на беразе ракі Сангам, у месцы дзе зьліваюцца Ганг і Ямуна ў Індыі.

Людзі зьбіраюцца ля будынку Капітолія ў Вашынгтоне на цырымонію інаўгурацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. 

Падчас акцыі пратэсту перад офісам прэзыдэнта Ўкраіны ў Кіеве актывісты насілі сьцягі з партрэтам Юліі Цімашэнкі.

Дзяўчынка каля ўваходу ў свой дом у трушчобах на ўскраіне Ісламабаду ў Пакістане.

Падчас цырымоніі Абама трымаў руку на дзьвюх Бібліях. Адна зь іх, на якой Абама прысягаў і 4 гады таму, належала прэзыдэнту Абрагаму Лінкальну. Сёньня да яе Абама дадаў яшчэ адну — Біблію знакамітага сьвятара, змагара за грамадзянскія правы Марціна Лютэра Кінга, які быў забіты ў 1968 годзе.

Інаўгурацыя Барака Абамы

Картка з імем Барака Абамы — перад інаўгурацыйным абедам на Капітоліі ў Вашынгтоне 21 студзеня.

Супрацоўнікі аўганіскіх сілаў бясьпекі глядзяць праз разьбітае вакно падчас сутычкі з ваяўнікамі Талібану ў Кабуле.

Выкладчыкі і студэнты кулінарнай школы ў македонскім горадзе Охрыд спрабуюць патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэсу, прыгатаваўшы 3 тоны 300 кіляграмаў рыбнага рагу.

Чарада гусей пралятае побач са сьцягамі каля Манумэнту Вашынгтону ў сталіцы ЗША.

Паўстанцыса Свабоднай сырыйскай арміі бягуць па вуліцы ў Дамаску.