«Газэты і лісты — самае дарагое для вязьня»
Your browser doesn’t support HTML5
У сядзібе БНФ «Эўрапейская Беларусь» і сяброўская суполка «Ешік» адкрылі выставу «Лісты палітвязьню». На фоне здымкаў муроў беларускіх вязьніц разьмешчаныя лісты, якія сёньняшнія палітвязьні дасылалі ў адказ на лісты «ешікаў» і сваіх сяброў. На адкрыцьці выставы былыя вязьні распавялі пра важнасьць пошты падтрымкі.