Наваполацак: Парчынскаму штраф 500 тысяч, суд Малашэнка адклалі

Яўген Парчынскі і Сяргей Малашэнак з партрэтамі Алеся Бяляцкага на ганку гарадзкога суду ў Наваполацку 9 студзеня

У Наваполацку сёньня судзілі за акт салідарнасьці з Алесем Бяляцкім.

Старшыня Наваполацкага гарсуду Пётар Ляўчонак прызнаў Яўгена Парчынскага ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі і прысудзіў яму штраф памерам 5 базавых велічынь.

Справу другога актывіста Сяргея Малашэнка разглядала судзьдзя Зоя Балаболава. Малашэнак заявіў, што хоча мець на судовым працэсе адваката. Разгляд ягонай справы перанесьлі на 29 студзеня.