Памёр кардынал Юзэф Глемп

Юзэф Глемп

Кардынал Юзэф Глемп, які стаяў на чале польскага касьцёлу ў часы руху «Салідарнасьць» і распаду Савецкага Саюзу, памёр у сераду ўвечары ў Варшаве.
Цягам многіх гадоў Глемп хварэў. Агенцтва PAP перадае, што ў яго быў рак лёгкіх.

Глемп ачольваў каталіцкую царкву ў Польшчы з 1981 да 2004 году.

Царква была вядучым супернікам камунізму, які абрынуўся ў Польшчы ў 1989 годзе.