У Гаазе адбылася акцыя салідарнасьці

Акцыя салідарнасьці. Гаага, 16 студзеня 2013 году

Удзельнікі пікету ля будынку беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрлянды трымалі плякаты з партрэтамі зьніклых, мінакі выказвалі словы салідарнасьці з удзельнікамі акцыі.

Мерапрыемства было арганізавана грамадзянскай ініцыятывай «Мы памятаем».