Віка Дышлевіч, 17 гадоў, студэнтка БДУ.
(Дышлевіч: ) “Трэба ўпэўненасьць мець, інакш немагчыма чаго-небудзь дабіцца, што небудзь зрабіць. Большая частка маіх знаёмых зьбіраюцца зьяжджаць з краіны, таму што яны ня бачаць магчымасьці рэалізаваць сябе менавіта тут, у гэты час і менавіта у тым накірунку, які яны абралі.
Я лічу, што ў мяне атрымаецца наладзіць працу, зрабіць сям’ю добрую. Без добрай кар’еры немагчымая сям’я.
Мяне цікавяць адносіны Беларусі зь іншымі краінамі, калі казаць пра нашую краіну, гэта праца дзяржаўнага апарату, праца апазыцыі. Ёсьць частка людзей, якія ставяцца да працы дзяржаўнага апарату не самым лепшым чынам, але ёсьць і тыя, хто падтрымлівае. Апазыцыю зараз мала хто падтрымлівае, але ўсё можа зьмяніцца, таму што зараз палітыкай пачынае цікавіцца моладзь, і яна цікавіцца палітыкай, якую праводзіць апазыцыя.
Мне вельмі падабаюцца некаторыя беларускія музыканты – Зэт, НРМ, Крамбамбуля. Яны робяць пераварот, які можна параўнаць з пераваротам Бітлз, у меншых маштабах, канечне, але па якасьці, амаль тое ж самае.
Мне падабаецца тое кіно, якое рабілася раней, а зараз сталі рабіць на кампутарах, і гэта губляе ў прыгажосьці. Мне ня вельмі падабаецца “Матрыца”, ад якой моладзь фанацее.
Я не належу ні да каталіцтва, ні да праваслаўя, але веру ў існаваньне Бога, але не знайшла пакуль сваёй канфэсіі. Як зараз падаецца, рэлігія мне не падабаецца, таму што рэлігія пачала займацца зусім іншымі справамі, якімі яна не павінна займацца, палітыкай.
Кошка й сабака ў маім доме – гэта сапраўды цуд, таму што яны дапамагаюць радавацца жыцьцю, яны разумеюць шмат.
Людзі па-іншаму ставяцца адно да аднаго, нават калі жывуць у адной кватэры. У гэтую весну я трапіла ў Францыю. Там людзі па-іншаму ставяцца адзін да аднаго, там людзі ходзяць і ўсьміхаюцца. Ідзе сабе чалавек па вуліцы і ўсьміхаецца, сам сабе. Яны больш паважаюць традыцыі, гэта выражаецца ў тым, што звычайныя школьнікі цудоўна ведаюць гісторыю, нават па-за межамі праграмы.
Каб мне спадабацца, хлопец павінен шмат ведаць, працаваць, ён павінен быць добрым, рамантычным, з павагай ставіцца да мяне, да маёй маці.
Свайму пакаленьню я магла б пажадаць больш розуму, рабіць высновы з памылак іншых пакаленьняў.
Калі жанчына разумная і здольная штосьці зрабіць у гэтым жыцьці, яна зробіць”.