Дзяніс Жыгавец


Дзяніс Жыгавец з Кобрыні, 18 гадоў. Навучэнец тэхнікуму. Будучы камэрцыйны агент. Сябар гістарычнагна клюбу “Обрынь”. Захапляецца рэканструкцыяй старажытнай зброі. Чытае беларускую гістарычную літаратуру.

(Жыгавец: ) “Маё жыцьцё мяне ў нейкай ступені задавальняе, але патрэбныя зьмены, якіх я чакаю. Зьмены ў горадзе, зьмены ў краіне: палітычныя і непалітычныя.

Шчасьлівым наагул можна быць, але гэта гледзячы на тое, чым для чалавека ёсьць шчасьце. Для мяне шчасьце было б, каб усё складвалася так, як я жадаю. На дадзены момант усё так ня складваецца. Уласнага жыцьця я гаспадаром зьяўляюся, але ня ўсё я магу рабіць, чаго бы хацелася. Трэба даць больш свабоды моладзі.

Наш клюб “Обрынь” утварыўся ня так даўно. Нашай мэтай зьяўляецца рэканструяваньне адзеньня і зброі палескіх плямёнаў 8–12 стагодзьдзяў. Нам гэта падабаецца, бо гэта нашая спадчына, сапраўдны жыхар сваёй краіны павінен ведаць сваю гісторыю. На гэты момант рэч, якую я бы хацеў зьмяніць, каб мы пачалі куды-небудзь выяжджаць. На дадзены момант гэта мяне хвалюе.

Я баюся ў жыцьці таго, чаго ня ведаю, чаго не магу прадказаць, розных абставінаў, якія могуць скласьціся навокал мяне, якіх я не чакаю. Я лічу, што каб дасягнуць посьпеху, трэба актыўна крочыць наперад і зьдзяйсьняць усе сваё мары, трэба якасна рабіць сваю справу. І тады ня будзе памылак.

Ідэалаў у мяне няма. Але, чытаючы Дайнеку і Караткевіча, знаходзіш тых людзей, на якіх хочаш быць падобным. Возьмем таго ж Усяслава Чарадзея, князя Вячку, Каліноўскага. Але мы застаемся самі сабою. Ну, навошта быць на кагосьці падобным? Кожны з нас зьяўляецца асобаю”.