НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ ЎГОДКІ АБВЯШЧЭНЬНЯ БНР СЬВЯТКУЮЦЬ НЕКАЛЬКI ДЗЁН

Алег Супрунюк, Берасьце

А сёньня да ўгодкаў абвяшчэньня БНР у Берасьці адбылося сьвяточнае набажэнства ў царкве, якая належыць да грэцка-каталіцкай парафіі. Увечары ў абласным цэнтры адбудзецца канцэрт з удзелам гурта “NRM”, а ў Бярозе — імправізаваныя народныя гуляньні.

Асноўная падзея сьвяткаваньня чакаецца 27 сакавіка, калі на берасьцейскім стадыёне “Будаўнік” мусіць адбыцца мітынг пад лёзунгам “Беларускаму народу — годнае жыцьцё”.