Ініцыятары пагадненьня заявілі, што ствараюць блёк з мэтай скаардынаваць свае дзеяньні на парлямэнцкіх выбарах і не дапусціць абраньня Аляксандра Лукашэнкі на трэці тэрмін. Блёк “Магілёўская альтэрнатыва” ўжо вызначыў стратэгію як на парлямэнцкія выбары так і на магчымы рэфэрэндум у пытаньні працягу паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы.
У плянах - правядзеньня акцыяў пратэсту, арганізацыя круглых сталоў, выпуск улётак і інфармацыйных бюлетэняў, вывучэньне настрояў выбарцаў.
Лідэры трох партыйных арганізацыяў заклікаюць далучыцца да блёку іншыя партыі, грамадзкія аб’яднаньні ды, як напісана у дакумэнце , “грамадзянаў, якія падзяляюць мэты блёку і да якіх, у сваю чаргу, ёсьць давер”. У бліжэйшы час, магчыма, да ініцыятараў “Магілеўскай альтэрнатывы” далучацца й камуністы. Пакуль што яны ўзгадняюць кандыдатуры на парлямэнцкія выбары.