АМБАСАДАР ЗША Ў БЕЛАРУСІ НАВЕДАЎ БЕЛААЗЁРСК

Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

У Белаазёрску Майкл Козак наведаў мясцовую школу-гімназію, якой падараваў літаратуру на ангельскай мове. Акрамя таго, амбасадар ЗША ў Беларусі сустрэўся зь сябрамі незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі “Цэнтар рэгіянальнага супрацоўніцтва” і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі ў гарадзкім савеце.

Варта нагадаць, што Белаазёрскі гарадзкі савет цяпер адзіны ў Беларусі, дзе сярод абраных дэпутатаў амаль палова не хавае сваіх дэмакратычных поглядаў.