З-ЗА МОЦНЫХ ДАЖДЖОЎ У ВІЦЕБСКУ ЗАТАПІЛА НЕКАЛЬКІ ВУЛІЦ

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Аварыю на Юр’евай горцы ліквідівалі супрацоўнікі “Водаканалу”. Гэта была адзіная “водная катастрофа” ў Віцебску за апошнія два навальнічныя дні. Яшчэ колькі надзвычайных здарэньняў давялося ліквідаваць віцебскім пажарным: маланка падпаліла тры лецішчы ды сталася прычынаю кароткага замыканьня на віцебскай ЦЭЦ.