У СЛОНІМЕ АДБЫЎСЯ МІТЫНГ, ПРЫСЬВЕЧАНЫ ЎГОДКАМ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю, у якой выказаліся супраць саюзу з Расеяй, а таксама супраць абраньня А. Лукашэнкі на трэці тэрмін.

Улады дазволілі мерапрыемства. Заяву падаваў як прыватная асоба Іван Бедка — кіраўнік мясцовай суполкі БНФ “Адраджэньне”. Сярод іншых на мітынгу выступіў сябра БНФ дэпутат раённага савету Іван Шэга. У мітынгу ўдзельнічалі каля сямідзесяці чалавек.