ВІЦЕБСКІЯ АПАЗЫЦЫЯНЭРЫ АДЗНАЧЫЛІ ПРЫЕЗД УЛАДЗІМЕРА ПУЦІНА Ў БЕЛАРУСЬ ЧАРГОВЫМ ПІКЕТАМ ЛЯ “СІНЯГА ДОМУ”

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Хто-ніхто пытаўся ў апазыцыянэраў, якім чынам яны зьбіраюцца выкарыстаць сабраныя грошы. Тады спадары Плешчанка ды Салаўян тлумачылі, што зброяй сёньня ёсьць і ўлёткі, і газэты, і плякаты, вытворчасьць якіх і патрабуе немалых грашовых сродкаў.

Віцябляне адразу ж зьвязалі ў адно зьяўленьне новага пікету ды візыт на Беларусь Уладзімера Пуціна, і таму вакол пікетоўцаў увесь час узьнікалі стыхійныя мітынгі. Усё скончылася са зьяўленьнем міліцыянтаў, якіх паклікаў нехта зь пільных грамадзянаў. Уладзімера Плешчанку ды Аляксандра Салаўяна завезьлі ў пастарунак, а разам зь імі і яшчэ аднаго вядомага віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду, які стаяў зь імі побач з напісаным на плякаце вершам Янкі Купалы:

Кепска, браткі, жыць нам стала!
Няма шчасьця, добрай долі,
Калі хлеб ёсьць — няма сала,
Хоць гарэлкі дык даволі.

У Чыгуначным райаддзеле міліцыі, пратрымаўшы пікетоўцаў тры гадзіны, на кожнага склалі пратакол за парушэньне закону аб правядзеньні вулічных акцыяў. Аднак грошы, ахвяраваныя на абарону беларускай незалежнасьці, забіраць ня сталі.