У ГОМЕЛІ ЗАВЯЛІ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ СУПРАЦЬ ДЫРЭКТАРА РАДЫЁЗАВОДУ

Казімер Яноўскі, Гомель

Паводле вынікаў праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, дырэктара абвінавачваюць у службовых злачынствах.

Як вядома нашым слухачам, радыёзавод – адно з найбольш нестабільных прадпрыемстваў Гомельскага рэгіёну. Крэдытныя даўгі перавысілі тут 700 мільёнаў рублёў.

Перад Новым годам радыёзаводу выдалі чарговы крэдыт на разьлікі з калектывам па заробку за верасень, кастрычнік і лістапад мінулага году.