У РЭЧЫЦЫ МОЛАДЗЬ МЯНЯЛА “СТАРОЕ НА НОВАЕ”

Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

У памяшкані мясцовага аддзяленьня “Грамадзянскіх ініцыятываў” яны мянялі аўдыёакасэты з расейскай папсой на новыя касэты з песьнямі беларускіх выканаўцаў.

Курс абмену: тры расейскія за адну беларускую.

Цягам дзвюх гадзінаў чатыры дзясяткі жыхароў Рэчыцы здалі ва ўтыль 120 касэт з расейскамоўнымі песьнямі і атрымалі 40 беларускіх.