У ВОРШЫ ПРАВЯЛІ ІМШУ І НЕСАНКЦЫЯНАВАНЫ ПІКЕТ

Браніслава Станкевіч, Ворша




А 15-й гадзіне аршанскія сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ зладзілі несанкцыянаваны пікет каля помніка Ўладзімеру Караткевічу. Затрыманых не было. Але невядомы хлопец у цывільным пад аховай двух міліцыянтаў старанна запісваў выступы апазыцыянэраў на відэастужку.