ПРАФСАЮЗНЫ АКТЫВІСТ АЛЯКСАНДАР БУХВОСТАЎ АРЫШТАВАНЫ НА 10 СУТАК

Галіна Абакунчык, Менск

Калі Аляксандар Бухвостаў зьявіўся на Кастрычніцкім пляцу, тут яго ўжо чакалі каля двух дзясяткаў міліцыянтаў і невядомых людзей у "цывільным".

Як толькі пікетоўшчык паспрабаваў разгарнуць плякаты, да яго падбег міліцыянт, які зачытаў Менгарвыканкаму аб адміністрайцыйным правапарушэньні, а затым людзі ў цывільным схапілі спадара Бухвостава і заштурхалі яго ў аўтобус, які імгненна ад'ехаў.

Разам зь ім затрымалі і старшыню прафсаюзу прадпрыемства "Планар" Ігара Комліка.

Днямі Аляксандар Бухвостаў атрымаў з Гарвыканкаму афіцыйную адмову на свой запыт аб правядзеньні пікету на Кастрычніцкім пляцу. Аднак ён вырашыў пайсьці на адміністрацыйнае правапарушэньне, каб прыцягнуць больш увагі грамадзкасьці да парушэньне правоў працоўных і прафсаюзаў ўладамі Беларусі.

Бухвостава вазілі ў варанку ў розныя суды. Урэшце ён быў дастаўлены ў Цэнтральны суд на вуліцы Арлоўскай. Нікога з паплечнікаў у памяшканьне суду не пусьцілі. Суд прайшоў вельмі хутка. Праз 40 хвілінаў стала вядома, што Аляксандар Бухвостаў асуджаны паводле часткі 1 артыкулу 167 Адміністрацыйнага кодэксу да 10 сутак арышту.