АЛІНА СУРАВЕЦ АДСТАЯЛА СВАЕ ПРАВЫ

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Судовая пастанова будзе накіравана ў абласны савет дэпутатаў, паколькі толькі ён можа скасаваць рашэньне раённага савету.

Аліна Суравец прадстаўляла адначасова і незалежную “Новую газету Сморгони”. У тым рашэньні раённага савету было таксама сказана, што надалей журналістам гэтага выданьня будзе забаронена прысутнічаць на сэсіях.

Пасьля таго здарэньня Аліна Суравец падала заяву ў мясцовую пракуратуру. З пракуратуры адказалі, што яе выдалілі з дэпутацкага паседжаньня нібыта на законных падставах. На сваю скаргу ў абласны савет дэпутатаў журналістка адказу наагул не атрымала. І вось цяпер смаргонскі суд прыняў рашэньне на карысьць Аліны Суравец.

Што датычыць “Новой газеты Сморгони”, з пачатку кастрычніка міністэрства інфармацыі прыпыніла яе выпуск на тры месяцы.