Article 2001-10-04


Дзе палі і лясы,
там чуваць галасы
тых, хто прыйдзе пасьля,
і цябе і мяне
можа быць памяне
спакваля.
Пераселяцца нашы душы ў дубы
ці ў буслоў,
і забудуцца тыя,
хто здольны забыць,
пра дабро і зло,
і працягне зьмяняцца, як і датуль,
навакольны сьвет,
ні дабра ні зла,
толькі крык бусла –
запавет.