Article 2001-08-29


Зь неба ліецца дождж,
Кроплі сьцякаюць уздоўж
Цела, уздоўж сьцяны...
Волю нясуць яны!

"Свабода!" – у сэрцы стук.
"Свабода!" – гадзіньніка рух.
"Свабода!" – устань і кроч
За шкло, у вільготную ноч.