Article 2001-08-11


Маладзюткія талейраны
паказваюць вышчар зубоў
і соль пасыпаюць на раны
і раны смыляць у рабоў
мы паднялі ўжо неба
павышэлі нябёсы мрояў
а рабы сагнутыя гнуцца

столь старая ў іх навісае
хоць сонца перарабі
хоць сонныя воды
пастаў на дыбы
пад сьцягам свабоды
на каленьках паўзуць рабы

(пераклад Рыгора Барадуліна)