Article 2001-06-07


Мая салодкая пакута,
Мая заплаканая радасьць…
Зь якой пары я веру ў цуды,
У чысьціню душы, у сьвятасьць?
Хаджу і сам сабе сьмяюся,
І толькі сонца бачу ў небе,
На вобраз вабячы малюся,
І ведаю – ня будзе лепей.

На ўсе лады, як шпак, сьпяваю,
Нібыта й я здалёк вярнуўся,
І быццам неба абдымаю –
А толькі рук тваіх крануўся.