У Генэральным консульстве Літвы ў Горадні пачалі выдаваць візы

Сяргей Астраўцоў, Горадня.

Тэрміновую візу афармляюць тры дні, а звычайную—сем дзён. Вялікіх чэргаў пакуль няма. Літоўскае Гэнэральнае консульства ў Горадні зьявілася пры канцы мінулага году. Яно абслугоўвае жыхароў дзьвюх абласьцей Беларусі—Гарадзенскай і Берасьцейскай.