Адразу пасьля гэтага Юры Істомін сказаў:
(Істомін: ) “Самае галоўнае наперадзе — гэта этап збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў. Мы чакаем ад гэтага этапу найбольшага адсеву менавіта прадстаўнікоў ад апазыцыйных партыяў”.
Пакуль што ніякіх праблемаў у прадстаўнікоў мясцовай філіі АГП не было. У гарсавет зьбіраюцца балятавацца 5 сябраў партыі.
(Істомін: ) “У мяне прагнозы такія: па кожнай акрузе ў гарсавет пойдзе чалавек па 6-7. Незалежна — ці гэта будуць людзі ад партый, ад арганізацый ці ад працоўных калектываў. Яшчэ ўсё наперадзе”.
Юры Істомін лічыць, што актыўна будзе вылучаць сваіх кандыдатаў кампартыя, а таксама Аграрная партыя. Частка прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў падстрахаваліся. Яны вырашылі вылучацца праз збор подпісаў. І таму адразу--на першым этапе падалі дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.
На сёньня прэтэндэнтаў у Гарсавет прыблізна па два чалавекі на месца. А месцаў у Савеце—30.