ЧАРГОВЫ АКТ ВАНДАЛІЗМУ Ў КУРАПАТАХ

Ганна Соусь, Менск

Пра гэтае здарэньне паведаміў Радыё Свабода прыхільнік партыі БНФ Валянцін Мацкевіч, які сёньня наведаў Курапаты.

Гэта ўжо ня першы акт вандалізму ў Курапатах, жалобным месцы, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі каля 200 тысячаў чалавек. Дагэтуль ніхто з вандалаў не панёс пакараньня.